БЕЛ Ł РУС

«Светлая памяць». Фэйсбук пазначыў лукашэнкаўскую прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант як памерлую

25.12.2023 / 17:51

Nashaniva.com

Карыстальнікі, якія заходзяць на старонку прэс-сакратаркі Лукашэнкі, бачаць прапанову да блізкіх дзяліцца ўспамінамі пра яе.

«Светлая памяць Наташы Эйсмант. Мы спадзяемся, што профіль Наташы стане месцам, дзе сябры і блізкія змогуць дзяліцца ўспамінамі аб ёй», — гаворыцца ў паведамленні.

Так фэйсбук пераводзіць старонку памерлага карыстальніка ў рэжым «мемарыялізацыі».

Сама Наталля Эйсмант цяпер, імаверна, знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, куды прыляцеў з візітам Лукашэнка.

У 2021 годзе фэйсбук ужо «хаваў» Эйсмант.

Чытайце таксама:

Імунітэт, ахова, заробак, вызваленне ад падаткаў. Апублікаваны пералік гарантый для экс-прэзідэнтаў Беларусі

«Няправільная ўкраінка, бо расейка». Хто такая Кацярына Ціхамірава, якая няславіць каліноўцаў і Бяляцкага на БТ

Тры праўладныя колы, два падуладныя класы, некалькі вялікіх груп… Сацыёлаг разважае над сучаснай структурай беларускага грамадства і патрабаваннямі да розных груп

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула