БЕЛ Ł РУС

Мінабароны РФ пацвердзіла пашкоджанні карабля «Новачаркаск» у порце Феадосіі

26.12.2023 / 9:53

Nashaniva.com

Здарылася гэта «ў выніку адбіцця атакі УСУ». 

Мінабароны РФ пацвердзіла пашкоджанні на ВДК «Новачаркаск» у порце Феадосіі, заявіўшы, што здарылася гэта «ў выніку адбіцця атакі УСУ».

Кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што ў выніку начнога нападу на порт Феадосіі загінуў адзін чалавек.

«Загінуў адзін чалавек, двое параненыя. Пашкоджанні атрымалі шэсць будынкаў — у асноўным, выбітыя вокны. Шэсць чалавек эвакуіраваны ў пункты часовага размяшчэння, астатнія жыхары размясціліся ў родных і знаёмых. Транспартная інфраструктура працуе ў штатным рэжыме, абмежаванняў па пасажырскіх перавозках няма», — гаворыцца ў яго заяве ў тэлеграме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула