БЕЛ Ł РУС

Стала вядомая колькасць ахвяр на караблі «Новачаркаск» у Феадосіі

27.12.2023 / 10:13

Nashaniva.com

33 маракі лічацца зніклымі без вестак, 23 чалавекі параненыя, адзін загінуў у выніку ўкраінскай атакі на карабель «Новачаркаск» у порце Феадосіі, піша ASTRA са спасылкаю на свае крыніцы.

Карабель «Новачаркаск» цалкам выгараў і затануў

Паводле выдання, на месцы знойдзеныя абломкі ракеты Storm Shadow.

Па інфармацыі канала, у момант атакі ноччу 26 снежня на вялікім дэсантным караблі «Новачаркаск» знаходзіліся 77 маракоў. Па даных выдання, 33 з іх цяпер лічацца зніклымі без вестак, 19 параненыя. Загінула ў выніку атакі 64-гадовая працаўніца аховы порта, яшчэ 4 цывільныя параненыя. 

Карабель «Новачаркаск» цалкам выгарэў і затануў. Эксперты мяркуюць, што на караблі маглі быць беспілотнікі ці ракеты, выбух якіх стварыў дэтанацыю.

Расійскі бок сцвярджае, што ў выніку атакі на «Новачаркаск» адзін чалавек загінуў, двое атрымалі раненні, а сам карабель атрымаў «пашкоджанні». 

Чытайце таксама:

Апублікаваны здымак «Новачаркаска» пасля атакі УСУ. Зяленскі ў сувязі з гэтым патроліў расіян

Украіна за чатыры месяцы знішчыла 20% расійскага Чарнаморскага флоту — міністр абароны Вялікабрытаніі

УСУ заявілі пра знішчэнне расійскага дэсантнага карабля «Новачаркаск» у Крыме

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула