БЕЛ Ł РУС

Выкладчык мінскага ўніверсітэта папаўся на хабары. Грошы яму пераводзілі на картку

29.12.2023 / 16:1

Nashaniva.com

Тое, што выкладчык бярэ грошы за паспяховую здачу іспытаў, стала вядома падчас анкетавання студэнтаў.

Фота: Генеральная пракуратура

Рэктар напісаў у пракуратуру Савецкага раёна, там стварылі спецыяльную камісію.

Высветлілася, што выкладчык змушаў студэнтаў перадаваць яму праз старасту групы грошы ці алкаголь за допуск да іспыту і яго паспяховую здачу.

Частка студэнтаў пагадзілася, пасля чаго перавяла на рахунак выкладчыка грошы, а таксама перадала дарагі алкаголь.

Пракурор кваліфікаваў супрацьпраўныя дзеянні выкладчыка па ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў калоніі).

Таксама паведамляецца, што будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням студэнтаў, якія давалі хабар выкладчыку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула