На гадавіну смерці Пеле ў яго футболку «адзелі» статую Хрыста ў Рыа ФОТАФАКТ
30.12.2023 / 19:4
На 30-метровую скульптуру вывелі праекцыю формы зборнай Бразіліі з нумарам 10 і аўтографам легендарнага футбаліста.
Фота: AP Photo/Bruna Prado
Пеле памёр роўна год таму, 29 снежня 2022 года ва ўзросце 82 гадоў. Ён прызнаны найлепшым футбалістам XX стагоддзя па версіі FIFA. У 1363 матчах ён забіў 1289 мячоў.
Бразілец — адзіны трохразовы чэмпіён свету ў якасці гульца.
Фота: AP Photo/Bruna Prado
Фота: AP Photo/Bruna Prado
Чытайце таксама:
Матч за Суперкубак Турцыі, што меўся прайсці ў Саудаўскай Аравіі, адмянілі з-за цытат Атацюрка
Легенда футбола заявіў пра жаданне прыехаць у Беларусь, хаця пра яе амаль нічога не ведае