БЕЛ Ł РУС

Расійскі самалёт выпадкова разбамбіў вёску пад Варонежам

2.01.2024 / 11:5

Nashaniva.com

абноўлена

Жыхары вёскі Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці паведамляюць пра моцны выбух. «Вось у нас няма вуліцы ніх**. Усё разнесла», — кажа на відэа шакаваны мясцовы жыхар. На карцінцы відаць шмат зруйнаваных будынкаў.

«У Астрагожскім раёне Варонежскай вобласці зафіксаваны аварыйны сход нашага боепрыпасу», — губернатар Варонежскай вобласці Расіі Аляксандр Гусеў метафарычна прызнаў, што расійскія вайскоўцы выпадкова разбамбілі сваю тэрыторыю.

Па словах чыноўніка, ніхто не пацярпеў, ёсць разбурэнні ў дамах. Жыхарам абяцаюць кампенсацыю і будаўніцтва новага жылля.

Раніцай 2 студзеня Расія чарговы раз атакавала Украіну, а ад Петрапаўлаўкі да мяжы Украіны каля 150 км.

Чытайце таксама:

У Варонежскай вобласці Расіі фура пратараніла калону Расгвардыі

«Чакаць мужа можна па-рознаму». Расійскія ўлады прыдумалі «правільных жонак», якія топяць за вайну насуперак «Шляху дадому»

Расія атакуе Украіну «Кінжаламі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула