БЕЛ Ł РУС

Былога вайскоўца Паўла Кучынскага асудзілі да 19 гадоў зняволення

2.01.2024 / 13:25

Nashaniva.com

У Мінскім абласным судзе 15 снежня былому вайскоўцу Паўлу Кучынскаму прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, піша «Вясна». Працэс вёў суддзя Аляксандр Рыбакоў. Паўла прызналі вінаватым паводле сямі крымінальных артыкулаў — сярод іх «здрада дзяржаве», «акт тэрарызму», «стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй». Летась арганізацыя сілавікоў Беларусі BYPOL пісала, што яго пад катаваннямі прымусілі ўдзельнічаць у правакацыі супраць іх.

Паўла Кучынскага затрымалі прыкладна ў пачатку верасня 2022 года. Тады арганізацыя BYPOL пісала, што Кучынскі быў затрыманы ў сувязі з верагодным дачыненнем да справы «інкасатараў»:

«Спецслужбы пад катаваннямі прымусілі яго ўдзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі BYPOL і прапанаваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксавалася».

Паўлу выставілі абвінавачванні паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Працэс над ім распачаўся 4 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе. Суддзём па справе быў прызначаны Аляксандр Рыбакоў — былы старшыня суда Лагойскага раёна. Менавіта ён у 2021 годзе вёў першы суд па «справе Ціханоўскага».

15 снежня Кучынскаму вынеслі прысуд — 19 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Хлопец з Ліды замест ваенкамата пайшоў на аперацыю на носе — і атрымаў год хіміі за ўхіленне ад войска

Алег Кулеша: «Спыняцца нельга. Бо ў беларускіх вязніцах і сёння, і заўтра людзі ўстануць ранкам і будуць грэбці снег»

Палітвязнямі прызналі яшчэ 14 чалавек

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула