Дарадца прэзідэнта Літвы выказаў засцярогу, што беларусы-мігранты могуць сфарміраваць пятую калону
«З месяца ў месяц у Літву з Беларусі прыбываюць тысячы і тысячы новых жыхароў», — выказвае апасенне Фрэдэрыкас Янсонас.
Шэсце ў Вільні 9 жніўня 2023 года, прысвечанае трэцім угодкам прэзідэнцкіх выбараў. Фота: «Новы час»
Масавы прыток у Літву грамадзян суседняй Беларусі пагражае з'яўленнем пятай калоны. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі Ziniu radijas заявіў дарадца прэзідэнта Літвы Фрэдэрык Янсонас.
«З месяца ў месяц у Літву з Беларусі прыбываюць тысячы і тысячы новых жыхароў. Патэнцыйна мы ствараем для сябе сур'ёзную праблему, фарміруецца патэнцыйная пятая калона», — сказаў ён.
Па словах дарадцы, пра існаванне такой пагрозы рэгулярна паведамляе Дэпартамент дзяржбяспекі.
«На працягу года ў Літву з Беларусі прыбываюць ад 17 тыс. да 20 тыс. асоб, перакананняў якіх мы проста не ведаем», — сцвярджаў прадстаўнік офіса прэзідэнта
Сярод грамадзян Беларусі, якія прымаюцца Літвой, пераважаюць дзве катэгорыі: прадстаўнікі беларускай незалежнай грамадскасці і гастарбайтэры, якія запрашаюцца літоўскімі працадаўцамі ў рамках адведзеных квот.
Чытайце таксама:
Жонка акцёра Уладаса Багдонаса мусіла пакінуць Літву з-за праблем з ДНЖ. Яна грамадзянка Беларусі
Сям’ю ўцекачоў з Беларусі ўлады Літвы вывезлі ў Польшчу. Чаму так адбылося
Сейм Літвы ўхваліў папраўкі, якія дазволяць беларусам атрымліваць дазвол на жыхарства на 3 гады