БЕЛ Ł РУС

ГУР Украіны пасмяротна ўзнагародзіла беларускіх добраахвотнікаў

3.01.2024 / 12:29

Nashaniva.com

Чацвёра байцоў Беларускага добраахвотніцкага корпуса пасмяротна адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Украіны, паведамляе тэлеграм-канал БДК. Іх імёны не называюцца.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны ўзнагародзіла загінулых знакам «За мужнасць пры выкананні спецзадання».

Як стала вядома «Люстэрку», узнагароды беларускія добраахвотнікі атрымалі за ўдзел у баявых дзеяннях на ўсходнім напрамку.

Дакладная колькасць загінулых ва Украіне беларусаў невядомая. Па розных звестках, на вайне загінулі да 40 беларускіх добраахвотнікаў. Імёны большасці з іх не называюцца з мэтаў бяспекі.

Чытайце таксама:

«Верым, што на фронце адбудзецца прарыў». Як у палку Каліноўскага сустрэлі Новы год

Беларускія добраахвотнікі адкрылі збор на лячэнне параненага пабраціма

Рэжысёр Аляксей Палуян: Сустрэча з «каліноўцамі» — найлепшае, што здарылася са мной у 2023 годзе

Полк Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Новым годам і паказаў свой рэцэпт дранікаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула