БЕЛ Ł РУС

У Мінску аўтамабіль урэзаўся ў слуп, а той упаў на праезную частку

4.01.2024 / 8:53

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўвечары ў сераду.

Фота: ДАІ Мінгарвыканкама

Кіроўца аўтамабіля «Мазда» ехала па праспекце Машэрава, не справілася з кіраваннем, выехала за межы праезнай часткі, урэзалася ў слуп. Той упаў на дарогу паблізу машын, што праязджалі міма.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, але транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, паведаміла ДАІ горада.

Чытайце таксама:

У Гомелі аўтобус пераехаў жанчыну на прыпынку

Двое маладзёнаў загінулі ў ДТЗ пад Бярозай

У Оршы жанчына трапіла адразу пад два аўтамабілі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула