БЕЛ Ł РУС

Хітрая пляменніца ў Бабруйску дапамагала цётцы паставіць інтэрнет-банкінг. У жанчыны спісалася 2000 рублёў

4.01.2024 / 16:1

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася 48-гадовая жанчына, якая расказала, што з яе банкаўскай карты знікла буйная сума грошай.

Міліцыянты высветлілі, што крадзеж здзейсніла пляменніца. Улетку жанчына прыехала ў Бабруйск для афармлення карты, пасля чаго папрасіла сваячку падключыць ёй інтэрнет-банкінг, паведамляе абласная міліцыя.

Дзяўчына нібыта паспрабавала гэта зрабіць, але насамрэч ўсталявала яго на свой уласны гаджэт, адказаўшы цётцы, што ў яе не атрымалася.

Неўзабаве яна пачала пераводзіць сабе на карту чужыя грошы, аплачваючы пакупкі ў інтэрнэт-крамах, а таксама на ўласныя патрэбы.

Праз нейкі час жанчына выявіла знікненне 2275 рублёў. Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Махляры прыдумалі новую форму падману. Яны нажываюцца на фанатах серыяла «Слова пацана»

«Я ўрэшце растаў і закахаўся». Дзве гісторыі беларусаў, якія пазнаёміліся з дзяўчатамі ў сеціве, а тыя аказаліся махляркамі

Памятаеце добра апранутую дзяўчыну з айфонам, якая «страляе» па 20 рублёў? Гэта не адзіны яе спосаб разводу мінакоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула