Катафалк, які перакуліўся ля Гродна, вёз памерлага мужчыну
У чацвер днём на заснежанай дарозе ля Гродна вылецеў у кювет і перакуліўся катафалк. Інцыдэнт адбыўся побач з паваротам на вёску Сіўкава.
Фота: newgrodno.by
Першапачаткова паведамлялася, што машына рухалася пустой. Аднак высветлілася, што гэта не так.
Як паведамілі Newgrodno.by відавочцы здарэння, у катафалку везлі труну з целам загінулага напярэдадні мужчыны.
Таксама ў салоне знаходзіліся супрацоўнікі рытуальнай службы. Ці пацярпелі яны ў ДТЗ, цяпер высвятляецца.
Чытайце таксама:
Пад Полацкам вадзіцель не справіўся з кіраваннем і зляцеў у раку. Загінуў 11-гадовы хлопчык
У Мінску аўтамабіль урэзаўся ў слуп, а той упаў на праезную частку