БЕЛ Ł РУС

ДТЗ у Віцебску: 11-гадовую дзяўчынку збіў аўтамабіль

6.01.2024 / 12:42

Nashaniva.com

жорсткае відэа

Аварыя адбылася 6 студзеня каля 11:30 на вуліцы Савіцкага.

31-гадовы кіроўца на Chevrolet збіў 11-гадовую дзяўчынку. Яна раптоўна выйшла на праезную частку і трапіла пад колы аўто, паведамляе «ДАІ Віцебшчыны».

Школьніцу даставілі ў бальніцу.

ДАІ заклікае бацькоў кантраляваць месцазнаходжанне дзяцей і іх паводзіны на дарозе, а таксама заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да ўважлівасці і абачлівасці на дарогах. 

Чытайце таксама:

На ўездзе ў Мінск у ДТЗ пацярпелі чатыры чалавекі

На Новы год беларус збіў насмерць веласіпедыстку ў Польшчы. Яму шукаюць адваката, які б разумеў рускую

Катафалк, які перакуліўся ля Гродна, вёз памерлага мужчыну

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула