БЕЛ Ł РУС

ЕГУ будзе прызнаны «экстрэмісцкай» арганізацыяй — АНТ

8.01.2024 / 22:24

Nashaniva.com

Аб тым, што ЕГУ неўзабаве прызнаюць «экстрэмісцкай» арганізацыяй, заявіў прапагандыст Ігар Тур.

Сцягі на будынку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Фота: Наша Ніва

У праграме «Будзе дапоўнена…» на АНТ Ігар Тур заявіў пра тое, што Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт з-за недахопу фінансавання збіраецца пайсці ў калабарацыю з Офісам Святланы Ціханоўскай.

Па словах Тура, афіляванне Офіса і ЕГУ — толькі пытанне часу, таксама як і прызнанне ЕГУ ў Беларусі экстрэмісцкай арганізацыяй.

Ігар Тур падчас эфіру. Скрын відэа ont_by / YouTube

Прапагандыст звярнуўся да студэнтаў:

«ЕГУ даўно перастаў быць ВНУ, а стаў проста дэструктыўнай НКА (некамерцыйнай арганізацыя — НН). Вы ўсё роўна апынецеся ў пункце, калі з'явіцца закон. А падабаецца ён вам ці не, не мае сэнсу. Вы яго або парушыце і панесяце пакаранне, або паспееце забраць дакументы і ад гэтага ЕГУ адхрысціцца. І часу ў вас, па адчуваннях, засталося вельмі і вельмі мала».

Чытайце яшчэ:

«Каля 60% заняткаў ідзе па-расейску, 2% — па-беларуску». Спыталі рэктара ЕГУ пра харасмент, стыпендыі і дэмакратыю

Выкладчыка Сялецкага звольнілі з ЕГУ. Раней яго абвінавачвалі ў харасменце

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула