БЕЛ Ł РУС

Сербскія добраахвотнікі ў расійскай арміі заявілі, што з іх здзекуюцца

9.01.2024 / 8:40

Nashaniva.com

Гаворка пра асобнае падраздзяленне «Воўк», якое ўваходзіць у склад паветрана-дэсантных войскаў.

Член каманды Уладзіміра Пуціна і так званага «Народнага фронту» серб Дзеян Берыч распавёў пра здзекі з добраахвотнікаў з Сербіі.

Іх падраздзяленне ўваходзіць у склад разанскага 119-га палка паветрана-дэсантных войскаў. Кіраўніцтва палка, паводле слоў Берыча, адносіцца да сербскіх байцоў вельмі дрэнна — іх называюць «цыганамі», пастаянна пытаюцца, навошта яны прыехалі, і не аказваюць медыцынскай дапамогі, піша расійскае праўладнае выданне Baza.

Дзеян Берыч

Перад Новым годам сербскім байцам прыйшоў загад на штурм. Пры гэтым, паводле слоў Дзеяна, ім выдалі ўсяго па 2-3 ражкі на чалавека.

Пасля пытання, з чым ісці на штурм, камандаванне палка адказала — «неабходную зброю знойдзеце на полі бою». «Байцы страцілі павагу да 119-га палка і папрасіліся ў іншае падраздзяленне, дзе ёсць сапраўдныя расійскія афіцэры», — распавёў Берыч.

Пасля гэтага ў байцоў з Сербіі адабралі зброю і назвалі іх ваеннымі злачынцамі. Іх выгналі з зямлянак на двор на некалькі дзён і забаранілі падыходзіць да кухні.

Па словах Берыча, вайскоўцам пагражалі турмой, збіццём і расстрэлам. Раніцай 8 студзеня да сербаў прыйшла ваенная паліцыя.

«Яны стралялі ў паветра і ў літаральным сэнсе збівалі байцоў прыкладамі, прымушаючы прызнацца, што яны шпіёны», — распавёў Берыч.

Я баюся за жыцці хлопцаў, якія прыехалі ў Расію. Сербы прыехалі ад чыстага сэрца, прыехалі ваяваць, а да іх ставяцца, як да быдла. Камандаванне 119-га палка — гэта злачынная групоўка. Калі нехта пачне разбірацца, вы ўбачыце, што гэтыя людзі працуюць супраць рускай арміі. Часам трэба рабіць такія рэчы, каб адзін працэнт п*****аў, якія знаходзяцца ў рускім войску, селі ў турму.

Берыч заявіў, што звяртаўся ў ваенную пракуратуру Данецка і адміністрацыю кіраўніка Чачні, каб сербаў перавялі ў атрад «Ахмат», але «камусьці са 119-га палка не хочацца, каб гэта скончылася па-добраму».

Чытайце таксама:

Сербскія фанаты прыйшлі на матч з банэрам «Белгарад, мы з табой»

«Расейцаў столькі, што Бялград пераўтвараецца ў нейкі Белгарад». Як жывуць беларусы ў Сербіі

Прарасійскі кіраўнік сербскай спецслужбы чакае звальнення

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула