У Баранавічах прадаюць кавярню, размешчаную ў марскім кантэйнеры
Інфармацыю аб продажы незвычайнай кавярні апублікавалі днямі на папулярнай пляцоўцы аб'яў у Баранавічах, піша мясцовы рэсурс Bar24.
Фота ілюстрацыйнае
Памяшканне плошчай 7 квадратных метраў цалкам добраўпарадкавана. У аб'яве гаворыцца, што ўсярэдзіне аб'екта цалкам разведзеныя электраправодка і сантэхніка. Таксама там зрабілі чыставое аздабленне.
Так звонку выглядае незвычайная кавярня, якую выставілі на продаж у Баранавічах. Усе фота: kufar.by
«Працоўная зона і фартух з нержавейкі, халадзільнік. Тумба для кава-машыны, шаурма-апарат на 3,5 кВ. Усталяваная сістэма аўтаномнай працы падачы вады на 200 л і бак для каналізацыі на 200 л (гэта для працы ў палявых умовах)», — гаворыцца ў аб'яве.
Уладальнік запэўнівае, што ў такой установе могуць свабодна працаваць два супрацоўнікі. Такі фармат бізнэсу, маўляў, «вельмі папулярны за мяжой».
Так кавярня выглядае знутры
Акрамя рэальных фота кавярні, аўтар аб'явы прыклаў праект, як яе можна дапрацаваць.
Гэта праект таго, як незвычайную ўстанову можна ўдасканаліць, прыбудаваўшы лесвіцу і тэрасу наверсе
Кафэ-кантэйнер уладальнік ацаніў у 5200 даляраў у эквіваленце.
Чытайце таксама:
Цікавая замена: у цэнтры Мінска на месцы, дзе быў раней Mcdonald's, адкрываецца KFC