БЕЛ Ł РУС

Памёр былы музыка Scorpions

10.01.2024 / 12:56

Nashaniva.com

Былы бубнач гурта Scorpions Джэймс Котак памёр ва ўзросце 61 года. Пра гэта паведаміла яго дачка Тобі, не назваўшы прычыну смерці. Паводле яе, музыка памёр учора, 9 студзеня, ранікам у Луісвілі, дзе ён нарадзіўся і жыў да 1987 года.

Джэймс Котак. Фота: Barry Brecheisen / Invision / AP

Джэймс Котак прыйшоў у Scorpions у 1996 годзе. Ён запісаў з гуртом шэсць альбомаў, але ў 2016 годзе пакінуў калектыў з-за праблем з алкагалізмам.

У кастрычніку 2022 года сам музыка распавядаў, што пакуль не змог цалкам адмовіцца ад алкаголю, але змагаецца са сваёй залежнасцю.

Чытайце таксама:

Памёр легендарны футбаліст Франц Бекенбаўэр

Ва ўзросце 89 гадоў памёр стваральнік мовы праграмавання Pascal

Памёр экс-футбаліст і экс-трэнер зборнай Бразіліі Марыа Загала

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула