БЕЛ Ł РУС

Пад Санкт-Пецярбургам гараць склады Wildberries

13.01.2024 / 9:33

Nashaniva.com

Плошча пажару ў Пушкінскім раёне Пецярбурга складае да 50 тысяч квадратных метраў.

Раней плошча ўзгарання ацэньвалася ў 1 тысячу квадратных метраў. Пажару прысвоілі павышаны, чацвёрты ранг складанасці. Звесткі аб пацярпелых не паступалі. У тушэнні ўдзельнічаюць 112 чалавек і 25 адзінак тэхнікі, піша РБК.

Склад знаходзіцца ў будынку № 153 на Маскоўскай шашы, удакладнілі МНС.

У Wildberries ужо паабяцалі, што пакрыюць прадаўцам страты за знішчаныя агнём тавары, а пакупнікам — вернуць грошы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула