Ikea паскорыла зборку мэблі ўдвая дзякуючы сістэме Lego
Замест шрубаў будуць прымяняцца злучэнні, якія зашчоўкваюцца і падобныя да канструктара Lego.
Фота: Eric Risberg / AP
Ikea паскорыла зборку мэблі ўдвая дзякуючы сістэме Lego. Пра гэта ў інтэрв'ю Bild заявіў кіраўнік шведскай кампаніі Еспер Бродзін.
Ён распавёў аб «рэвалюцыі ў Ikea», паабяцаўшы зніжэнне цэн на многія віды мэблі і рэзкае павелічэнне хуткасці яе самастойнай зборкі пакупнікамі. Замест шрубаў будуць прымяняцца злучэнні, якія зашчоўкваюцца і падобныя да канструктара Lego.
«Мы развіваем новую сістэму зборкі нашай мэблі. Нашым кліентам трэба будзе менш працаваць самім.
Гэта маленькая рэвалюцыя, — сказаў топ-менеджар. — Зборка будзе нашмат хутчэйшая, прыкладна ў два разы. <…> Сам я даволі абазнаны ў зборцы нашай мэблі. На [шафу] «Пакс» у мяне ідзе 40 хвілін, а яе новую версію я збіраю за 10 хвілін».
Першая «турба-мэбля» IKEA з паскораным часам зборкі паступіць у продаж ужо гэтым летам. Сярод іншых новаўвядзенняў Бродзін згадаў павелічэнне колькасці невялікіх крам у цэнтрах буйных гарадоў, а таксама дастаўку да невялікіх населеных пунктаў.
Акрамя таго, менеджар супакоіў аматараў шведскай кухні наконт закусачных Ikea, заявіўшы, што павышаць цэны на стравы не плануецца.