БЕЛ Ł РУС

СБУ затрымала на гарачым беларуса. Ён рыхтаваў дыверсіі, каб адключыць электраэнергію ў Кіеве

15.01.2024 / 11:13

Nashaniva.com

У ходзе шматэтапнай спецаперацыі СБУ затрымала дыверсанта, якога расійская вайсковая разведка закінула ва Украіну праз Сербію.

Фота: СБУ

У ходзе шматэтапнай спецаперацыі СБУ затрымала дыверсанта, якога расійская вайсковая разведка закінула ва Украіну для правядзення дыверсій. Сцвярджаецца, што ён прыбыў з Беларусі ў Ровенскую вобласць для карэктавання расійскіх авіяўдараў па энергетычнай інфраструктуры.

Аб такіх планах СБУ стала вядома падчас знаходжання варожага дыверсанта на тэрыторыі Сербіі.

З таго часу ўкраінскія спецслужбы паэтапна дакументавалі яго дзеянні ад перасячэння мяжы да прыбыцця на месца дыверсіі ва Украіне.

У выніку злачынцу злавілі на гарачым: ён спрабаваў прымацаваць некалькі GPS-трэкераў да слупоў ЛЭП, якія забяспечваюць энергію Кіеўскай агламерацыі.

Па сігналах «маякоў» акупанты мелі нанесці кропкавы ўдар па энергетычных аб'ектах, у тым ліку з выкарыстаннем «Шахедаў».

Затрыманы — грамадзянін Беларусі, але, на думку ўкраінскіх спецслужбаў, ён працаваў на Расію.

З 2014 па 2017 год ён быў у «ЛДНР» і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць сіл АТА на ўсходзе Украіны. У пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ баявік далучыўся да ПВК «Вагнер», у складзе якой штурмаваў Бахмут.

Пазней ён вярнуўся ў Беларусь, дзе атрымаў заданне ад свайго куратара ў вайсковай разведцы РФ аб падрыхтоўцы дыверсій на памежнай тэрыторыі Украіны.

На падставе сабраных доказаў следчыя СБУ плануюць паведаміць затрыманаму аб падазрэнні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула