БЕЛ Ł РУС

Даносчыца Бондарава ідзе ў дэпутаты Мінгарсавета

16.01.2024 / 14:18

Nashaniva.com

Даносчыца Вольга Бондарава падала дакументы на рэгістрацыю кандыдаткай у Мінскі гарадскі савет. 42-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта вылучаецца ад Камуністычнай партыі на Шугаеўскай акрузе №57. Яна не збірала ніякіх подпісаў у сваю падтрымку, яе механічна дададуць у бюлетэні як вылучэнку ад партыі.

Кандыдаты ў дэпутаты абавязаныя ўказваць свае ранейшыя судзімасці, таму Бондаравай давядзецца прызнацца ў тым, што яе каралі за кантрабанду цыгарэт у Польшчу.

Шанцаў перамагчы ў Бондаравай ніякіх. Па яе акрузе вылучаюцца адразу два больш салідныя кандыдаты. Гэта начальнік аддзялення ідэалагічнай працы в/ч 3214 Міхаіл Адамчык, а таксама завуч гімназіі №38 Святлана Пазняк. Яны абое збіралі подпісы ў сваю падтрымку, а таксама правялі сход працоўнага калектыву, які вылучыў іх у кандыдаты.

@nashaniva Што трэба зрабіць, каб прагаласаваць беларусам замежжа? #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #минск #выборы2024 #выборыбеларусь ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Чытайце таксама:

Бягун — Бондаравай: Забылася, як выцоквала набойкамі з ГУБАЗіКа з выглядам аба*ранага янота?

Кодла Бондаравай накінулася на слова «вакацыі». І зноў села ў лужыну

«У нас Эйсманту можна ўсё?» Бондарава атакавала кіраўніка БТ за навагодні канцэрт

Каго з беларускіх літаратараў Бондарава адменіць у 2024 годзе

Пад атаку Бондаравай патрапіў рэпер Сярога. Прычына вельмі сур'ёзная 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула