БЕЛ Ł РУС

Магілёўскага журналіста Алеся Сабалеўскага прызналі палітвязнем

18.01.2024 / 14:31

Nashaniva.com

Алесь Сабалеўскі — былы магілёўскі блогер і журналіст, які супрацоўнічаў з шэрагам незалежных рэгіянальных выданняў.

Яго затрымалі ў Магілёве 12 снежня, а пасля двойчы арыштоўвалі паводле адміністрацыйных спраў. Пасля стала вядома, што Алеся перавялі ў следчы ізалятар турмы № 4 Магілёва і на яго заведзена крымінальная справа.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, крымінальны пераслед Сабалеўскага можа быць звязаны з прызнаннем экстрэмісцкімі фармаваннямі рэгіянальных медыярэсурсаў — YouTube-канала 6TV Belarus, інфармацыйнага сайта «Магілёў. Media» («Навіны Магілёўскага рэгіёну»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула