Два беларускія вайскоўцы атрымалі раненні падчас вучэбных стрэльбаў
Прэс-служба Міністэрства абароны апублікавала кароткае паведамленне, з якога вынікае, што ў неназванай вайсковай часці адбылася надзвычайная сітуацыя.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: агенцтва «Ваяр»
Паводле паведамлення:
«У адной з вайсковых часцей у выніку парушэнняў патрабаванняў бяспекі пры правядзенні стрэльбаў двое вайскоўцаў атрымалі агнястрэльныя траўмы. Вайскоўцам аказана ўся неабходная медыцынская дапамога. Пагрозы жыццю няма».
Чытайце таксама:
Мінабароны абвясціла праверку танкавага батальёна
Міністэрства абароны будуе новы вайсковы гарадок за 40 км ад мяжы з Украінай. Што пра яго вядома?
«З-за дурной галавы». Прапаганда патлумачыла, чаму тыктокерку ў форме звольнілі з Мінабароны