БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, якім палкім танцам сустрэлі міністра замежных спраў Алейніка ва Угандзе ВІДЭА

19.01.2024 / 15:0

Nashaniva.com

Сёння ў Кампале адкрываецца пасяджэнне 19-га саміту Руху недалучэння, падчас якога старшынства пяройдзе ад Азербайджана да Уганды. Удзел у ім бярэ міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.

«І, трэба прызнаць, угандыйскі бок шчыра і адказна падышоў да арганізацыі такога высокага форуму», — паведамляе тэлеграм-канал «Глас МІДа».

@belaruspositive Вось так міністра замежных спраў Беларусі сустракалі ва Угандзе #навіныбеларусі #новостибеларуси #беларусь #беларускітыкток #мова #нашаніва #беларускаямова #лукашенко #ябатька #лукашенкоприколы ♬ Подлая Еврейская Музыка (Kirby Air Ride: Item Bounce) - Dobranotch

Рух недалучэння (Non-Aligned Movement) — міжнародная арганізацыя, якая аб'ядноўвае 120 дзяржаў на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блоках (пад якімі на момант заснавання арганізацыі разумеліся, перш за ўсё, НАТА і Арганізацыя Варшаўскай дамовы, Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі, АНЗЮС ды інш).

Рух недалучэння афіцыйна створаны на Бялградскай канферэнцыі ў верасні 1961 года. Стварэнню руху папярэднічалі Канферэнцыя 1955 года, трохбаковыя кансультацыі Іосіпа Броза Ціта, Гамаля Абдэль Насэра і Джавахарлала Неру ў 1956 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула