БЕЛ Ł РУС

У Аўстраліі ў наркагандляра канфіскавалі 74 дарагія наборы Lego

20.01.2024 / 7:54

Nashaniva.com

Але галоўны ўлоў — гэта хімікаты на суму больш за 2 мільёны даляраў, што канфіскавалі паліцэйскія Мельбурна. Рэчывы могуць быць перапрацаваныя ў наркотыкі. 

Фота: паліцыя штата Вікторыя

Амаль 70 кілаграмаў маглі быць выкарыстаны для вытворчасці метыламфетаміну (больш вядомага як спід, крэнк, метамфетамін) і наркотыку пад назвай бутандыёл (вадкі экстазі). Апошні выкарыстоўваецца ў прамысловасці як растваральнік фарбаў або пластыфікатар, піша Bild са спасылкай на паліцыю штата Вікторыя.

Акрамя таго, былі канфіскаваны дарагія наборы Lego: такія нярэдка становяцца аб'ектам крадзяжу, гавораць у паліцыі.

Разам з канструктарам і хімікатамі канфіскаваны пяць раскошных наручных гадзіннікаў, пісталеты, дубінкі і боепрыпасы.

Мужчыну абвінавачваюць у дзесяці злачынствах.

Чытайце таксама:

Ikea паскорыла зборку мэблі ўдвая дзякуючы сістэме Lego

Што зрабіць, калі ў цябе лега-рука? Вядома, лега-кубачак да яе!

Lego выпусціць набор па фільме «Дзюна»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула