У Данецку ў выніку абстрэлу рынку загінулі 25 чалавек
21.01.2024 / 13:49
Раніцай у нядзелю ўлады самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікі» паведамілі аб абстрэле рынку «Меркурый» у Кіраўскім раёне Данецка.
У Данецку ўжо 18 загінулых і 13 параненых пасля ракетнага ўдару, паведаміў мэр анэксаванага горада Аляксей Кулемзін.
Відавочцы распавядаюць, што было не менш за тры залпы. На відэа, апублікаваным z-блогерамі, відаць, што ад выбухаў вылецелі шыбы ў будынку з крамай канцтавараў і аптэкі, якія знаходзяцца побач з рынкам.
Таксама на відэа паказана некалькі разбітых аўтамабіляў, побач з якімі на зямлі ляжаць трупы.
Дапоўнена. Пазней кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін заявіў, што колькасць загінулых вырасла да 25 чалавек, плюс яшчэ 20 паранены.
Чытайце таксама:
ВІДЭА: дзве БМП «Брэдлі» разбілі расійскі танк, які Пуцін называў найлепшым на свеце