БЕЛ Ł РУС

10 гадоў таму на Майдане ў Кіеве загінуў Міхаіл Жызнеўскі

22.01.2024 / 10:1

Nashaniva.com

Хлопец з Гомеля быў застрэлены падчас супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага ва ўзросце Кастуся Каліноўскага.

Бацькі Міхаіл Пятровіч і Ніна Васільеўна з партрэтам сына на Дні Волі ў Мінску ў сакавіку 2016 года. Фота: «Наша Ніва»

Ён быў трэцяй ахвярай, што загінула на Майдане. Першым быў армянін з Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Нігаян, у той жа дзень загінуў таксама Юрый Вярбіцкі са Львова.

Міхаіла Жызнеўскага пахавалі пад Гомелем.

У 2017 годзе прэзідэнт Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Міхаіла Жызнеўскага званнем Героя Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула