БЕЛ Ł РУС

У Санкт-Пецярбургу зноў згарэў аўтобус МАЗ

22.01.2024 / 13:4

Nashaniva.com

Беларускі аўтобус згарэў раніцай 22 студзеня на праспекце Касманаўтаў. 15 чалавек паспелі выйсці, піша «Фантанка».

 Фота: чытач «Фантанкі»

У кампаніі «Домтрансаўта», якой належыць аўтобус, «Фантанцы» патлумачылі, што ўзгаранне пачалося ў пярэдняй частцы аўтобуса, прычына здарэння высвятляецца. 

Паведамленні аб узгараннях аўтобусаў МАЗ паступаюць з Расіі рэгулярна. Асабліва шмат такіх выпадкаў у Санкт-Пецярбургу. У 2023 годзе ў горадзе нават часова прыпынялі эксплуатацыю аўтобусаў МАЗ.

 Фота: чытач «Фантанкі»

Тлумачыць здарэнні прыходзілася і Лукашэнку. Ён казаў, што вінаватая ў пажарах аўтобусаў «жудасная канкурэнцыя», а таксама непрафесіяналізм працаўнікоў расійскіх аўтапаркаў: «Нейкая прыватная кампанія, людзі, якія ніколі не бачылі аўтобусаў, узялі на сябе абслугоўванне», — гаварыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула