БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак за снежань рэкордна вырас, а ў Мінску наогул — $1000. У чым падвох?

24.01.2024 / 16:24

Nashaniva.com

Сярэдні заробак у Беларусі ў снежні «бруднымі» склаў 2271 рубель.

Фота: Звязда

У параўнанні з лістападам ён вырас адразу на 295,4 рубля, аднак тут усё вельмі проста тлумачыцца. Такі вялікі прырост тлумачыцца тым, што ў снежні выплачваюцца прэміі і так званыя трынаццатыя заробкі і дадатковыя выплаты.

2271 рубель — гэта 714,8 даляра па сярэднім курсе за снежань (3,1768)

«Чыстымі» (пасля падатковых вылічэнняў) гэта будзе 1953 рублі (614,8 даляра),

У Мінску сярэдні заробак «бруднымі» складае 3240,2 рубля (1010 даляраў). «Чыстымі» гэта будзе 2786 рублёў (877 даляраў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула