БЕЛ Ł РУС

Вынеслі прысуд Ігару Гіркіну-Стралкову. У Расіі яго назвалі суровым

25.01.2024 / 14:4

Nashaniva.com

Ігара Стралкова прыгаварылі да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму па рашэнні Масгарсуда. Раней пракуратура патрабавала 4 гады і 11 месяцаў зняволення, але максімальны тэрмін па гэтай справе — пяць гадоў.

Ігар Гіркін-Стралкоў. Фота: Alexander Zemlianichenko, Pool

Экс-міністра абароны так званай «ДНР» прызналі вінаватым у публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці. Гіркін дачыненне адмаўляе.

Ігара Гіркіна-Стралкова затрымалі 21 ліпеня ў Маскве. Яго абвінавацілі ў публічных закліках да экстрэмізму праз тэлеграм-канал. Крымінальнай справе прысвоілі грыф «цалкам сакрэтна».

Пры гэтым раней паведамлялася, што супраць Стралкова распачатая справа паводле ч. 2 арт. 280 КК (публічныя заклікі да экстрэмізму з выкарыстаннем інтэрнэту). Па гэтым артыкуле яму пагражала пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.

У Расіі прысуд Гіркіну-Стралкову назвалі суровым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула