БЕЛ Ł РУС

У мінскім Уруччы вечарам прарвала трубаправод

26.01.2024 / 8:43

Nashaniva.com

18 дамоў засталіся без ацяплення.

Фота: Мінскэнерга

Некалькі дамоў на вуліцы Гарадзецкай, Ложынскай, Астрашыцкай і чатыры дамы на праспекце Незалежнасці засталіся без цяпла і гарачай вады.

Персанал філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» Мінскэнерга хутка ліквідаваў пашкоджанне.

Крайні тэрмін завяршэння работ быў запланаваны на 08:00, аднак ужо ў 02:15 зварачныя работы на ўчастку квартальнай цеплавой сеткі былі скончаны і пачата яе запаўненне.

У 02:35 цяпло пачало вяртацца ў кватэры, паведамляе Мінскэнерга.

Чытайце таксама:

У ДАІ расказалі, дзе снегаўборачная тэхніка будзе чысціць Мінск ад снегу, папрасіўшы не пакідаць там транспарт

Без вады, з печкай і туалетам на вуліцы. Паглядзіце, як жывуць у старых кватэрах Маладзечна

У Мінску чысціць снег прымусілі былых зняволеных

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула