У Мінску затрымалі мужчыну, які нібыта пагражаў фізічнай расправай міліцыянту
Паведамляецца, што 39-гадовы майстар вытворчага навучання сталічнага каледжа ў адным з «дэструктыўных telegram-чатаў» апублікаваў пагрозы фізічнай расправы на адрас супрацоўніка Савецкага РУУС.
Супраць мінчука распачалі крымінальную справу за пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, піша «Вясна».
Чытайце таксама:
Няпоўнагадовым стварыў «экстрэмісцкае фармаванне» і з’ехаў за мяжу. Гісторыя магілёўскага баяніста
У Гомелі судзяць рабочага, які адзін спыніў цэх свайго завода
Таццяне Севярынец далі драконаўскі штраф, затое абышлося без сутак