БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына, якая сядзела на балі з Лукашэнкам, выходзіць замуж

27.01.2024 / 21:42

Nashaniva.com

На Ксенію Салей уся краіна звярнула ўвагу напрыканцы мінулага году. Тады на традыцыйным навагоднім балі 20-гадовую прыгажуню пасадзілі побач з Лукашэнкам. Зараз яна апублікавала ў сторыс у інстаграме фота заручальнага пярсцёнка пасярод чырвоных ружаў з подпісам: «Ну вось неяк так».

Ксенія Салей справа ад Лукашэнкі (каля яго левай рукі) Фота belta.by

Дарэчы, Ксенія вельмі ганарылася той роляй, якую ёй давялося сыграць на праўладным свяце. У мінулым снежні студэнтка запосціла здымак, які пракаментавала так: «Вось такая вось віп-ложа (у мінулай гісторыі хацела паказаць, што я крутышка такая сядзела з прэзідэнтам). Пахвалілася, можна зноў уцякаць з інстаграма на нявызначаны тэрмін».

Фота з інстаграма Ксеніі Салей

Потым дзяўчына тлумачыла «Гродзенскай праўдзе», у якой сама падпрацоўвае (Ксенія вучыцца на 4 курсе факультэта гісторыі камунікацыі і турызма Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы), як трапіла ў Палац Незалежнасці:

− Сяджу на занятках − і раптам мне тэлефануюць з упраўлення выхаваўчай працы з моладдзю, кажуць, што маю кандыдатуру вылучаюць для ўдзелу ў рэспубліканскім балі. Я, вядома, пагадзілася. Але не ведала, паводле якіх крытэрыяў выбіралі ўдзельнікаў. Для мяне вялікай нечаканасцю было, што мяне ўсё ж зацвердзілі.

Але дазволім сабе ўсумніцца ў шчырасці здзіўлення дзяўчыны з мадэльнай знешнасцю. Нягледзячы на юны ўзрост, яна ўжо паспела вызначыцца ў барацьбе на ідэалагічным фронце. Напрыклад, летась разам з іншымі студэнтамі зняла 15-хвілінны дакументальны фільм «Армія Краёва: кошт здрады».

Наколькі гэта прапагандысцкая праца, можна зразумець па адной цытаце пракурора Гродзенскай вобласці Аляксандра Жукава:

− Гэты праект быў задуманы для таго, каб данесці да маладога пакалення, укласці ім у сэрца і розумы вынікі расследавання крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа. Каб нашая моладзь сутыкнулася з тымі зверствамі, якія тварылі фашысты на нашай тэрыторыі, самастойна разабралася, што такое фашызм і нацызм, хто такія карнікі і калабарацыяністы. Гэта важна, каб яны разумелі памеры трагедый, генацыду, які быў на нашай тэрыторыі. Гэты факт бясспрэчны, ён даказаны матэрыяламі крымінальнай справы.

Адзначаецца таксама, што Ксенія − удзельніца маштабных праектаў, якія атрымліваюць падтрымку прэзідэнцкага спецыяльнага фонда. Карацей кажучы, настолькі ідэалагічна надзейную прыгажуню складана было б знайсці.

Скрыншот сторыс Ксеніі Салей у інстаграме

Дык хто ж зрабіў прапанову рукі і сэрца Ксеніі? Гэта 25-гадовы Антон Слабыш. Дарэчы, якраз зараз ён шукае працу па спецыяльнасці UX/UI-дызайнер.

Скрыншот сторыс у інстаграме Ксеніі Салей

Чытайце таксама:

Другой суседкай на балі Лукашэнка абраў дзяўчыну ўзросту сваёй унучкі

На навагоднім балі Лукашэнка пасадзіў побач з сабой афіцэра

«Колькі я змагалася са сваімі страхамі, каб у выніку быць тут». Што вядома пра дзяўчыну, якая паляцела ў Дубай з урадавай дэлегацыяй

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула