БЕЛ Ł РУС

Зяленскі назваў колькасць украінскай арміі

29.01.2024 / 10:37

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі агучыў колькасць украінскай арміі, назваўшы яе мільённай. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра 880 тысяч. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву Зяленскага нямецкаму тэлеканалу ARD.

 Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі назваў колькасць украінскіх вайскоўцаў — 880 тысяч. Фота: ЗСУ

«У нас 880 тысяч. У нас мільённая армія. І ў той жа час у нас зараз 30 мільёнаў чалавек, канкрэтна 30 мільёнаў цяпер працуюць, а можа, нават крыху больш. Я не магу сказаць дакладную лічбу», — сказаў Зяленскі.

Пры гэтым ён дадаў, што сёння дакладна невядома, колькі людзей зʼехала з пачатку поўнамаштабнай вайны, назваўшы лічбу ў дыяпазоне 6,5 — 7,5 млн. чалавек.

«Таму мы гаворым пра ўсіх людзей ва Украіне. І ўсе яны абараняюць Еўропу і свет. Безумоўна. На сваіх працоўных месцах», — дадаў Зяленскі.

У снежні 2023 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі агучыў колькасць Сухапутных войскаў Украіны. Паводле яго слоў, у Сухапутных войсках ваююць амаль 600 тысяч вайскоўцаў розных родаў войскаў.

У снежні мінулага года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў колькасць расійскай групоўкі ва Украіне. Паводле яго слоў, у зоне баявых дзеянняў ва Украіне тады знаходзілася 617 тысяч вайскоўцаў. Ці ўключае гэта лічба расійскія страты, невядома. Разведка ЗША лічыць, што Расія на вайне ва Украіне страціла загінулымі і параненымі 315 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула