Чацвёрты месяц у Мінску судзяць трох мытнікаў. Ім пагражае да 15 гадоў
Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя.
У Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка ідзе закрытае пасяджэнне ў дачыненні да трох супрацоўнікаў мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага, піша «Вясна».
Агулам іх судзяць па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Апроч іншага, іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «перавышэнні службовых паўнамоцтваў», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «стварэнні ці ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».
Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя. Мытнікам пагражае да 15 гадоў калоніі.
Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач.
@nashaniva У Брэсце мужчына пасварыўся з мытнікам. Што было далей? #брест #беларусывпольше #брестновости #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости ♬ Sun - Adrian Berenguer
Чытайце таксама:
У Гомелі судзяць рабочага, які адзін спыніў цэх свайго завода