БЕЛ Ł РУС

У Мінску накрылі офіс псеўдаброкераў

1.02.2024 / 9:25

Nashaniva.com

Пра спыненне дзейнасці ашуканскіх кол-цэнтраў справаздачыўся СК. СК удакладняе, што зроблена гэта было з «выкарыстаннем тэхналогій МУС Расійскай Федэрацыі». Затрыманы шэраг асоб, якія, паводле сілавікоў, маюць дачыненне да дзейнасці міжнароднай арганізаванай злачыннай групы з офісамі ў Мінску і Маскве.

Па даных СК, з лютага 2020 па студзень бягучага года зламыснікі ажыццяўлялі «халодныя званкі» і прапаноўвалі грамадзянам розных краін, у тым ліку Беларусі, сваё садзейнічанне ў атрыманні высокага заробку на анлайн-інвестыцыях, абяцаючы гарантаваны даход і наступную яго выплату.

 

Пры гэтым прапанаваныя грамадзянам інтэрнэт-рэсурсы зʼяўляліся «фэйкавымі».

 

Пры пераводзе пацярпелымі грашовых сродкаў на пляцоўку, зламыснікі сродкі выкрадалі, стваралі бачнасць даходу, а пры спробе вываду прыбытку пераставалі выходзіць на сувязь.

Чытайце таксама:

Махляры дураць беларусаў, абяцаючы ім канцэрты Макса Каржа

Расійскія махляры дураць галовы беларусам, паклікаўшы на падмогу Азаронка

«Кіберпартызаны» расказалі пра новы спосаб махлярства ў тэлеграме

Ашуканцы знайшлі яшчэ адзін спосаб зарабіць на «Слове пацана»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула