БЕЛ Ł РУС

У наваполацкай калоніі прыбралі ўсе кніжкі на беларускай мове

1.02.2024 / 11:27

Nashaniva.com

Прыбралі і кніжкі на іншых мовах, апроч расійскай.

Калонія ў Наваполацку. За ёй бачныя трубы «Нафтана». Фота: Белсат

У наваполацкай калоніі, дзе сядзяць Віктар Бабарыка і журналіст Андрэй Кузнечык, прыбралі ўсе кніжкі на беларускай мове. Пра гэта распавёў былы палітвязень, які цягам месяцаў знаходзіўся ў ПК-1, піша «Вясна».

«Дарэчы, цяпер з бібліятэкі вынялі ўсе беларускія творы: гэта пачалося недзе восенню 2023 года. Палітычным нельга чытаць Алексіевіч, напрыклад. Прыбралі Купалу, Караткевіча, Коласа.

Забралі кніжкі на замежных мовах — ангельскай, польскай, літоўскай і нават кітайскай. Пацаны пытаюцца: «А чаму нельга на кітайскай? Яны ж нашыя сябры». Ім адказваюць: «Сёння сябры, заўтра — ворагі». Усе кніжкі толькі на рускай мове».

Чытайце таксама:

«Калі ён ішоў у прыбіральню, ведала ўся калонія, бо пра гэта апавяшчала сігналізацыя». Былы зняволены расказаў пра Віктара Бабарыку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула