БЕЛ Ł РУС

Каталіцкі касцёл у Беларусі не збіраецца бласлаўляць аднаполыя пары, хоць гэта дазволіў Ватыкан

2.02.2024 / 0:3

Nashaniva.com

18 снежня 2023 года Ватыкан выдаў дэкларацыю, якая адкрывае магчымасць бласлаўляць аднаполыя пары, але «без якой-кольвек рытуалізацыі або стварэння ўражання шлюбу». Але з паведамлення Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі адносна гэтай дэкларацыі, выдадзенага 1 лютага, вынікае, што для Беларусі гэта не будзе актуальна.

Беларускія каталіцкія біскупы. Фота: Catholic.by

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі адзначае, што выдадзеная 18 снежня 2023 года дэкларацыя Fiducia supplicans «яшчэ раз пацвярджае адсутнасць змен у традыцыйным каталіцкім веравучэнні аб сужэнстве, як саюзе мужчыны і жанчыны, і няма ніякага «дазволу» або «благаслаўлення» на аднаполыя саюзы або любое іншае жыццё ў граху», але ў той жа час «дае магчымасць пазалітургічнага благаслаўлення нерэгулярных ці аднаполых пар».

Нягледзячы на гэта,

«Каталіцкі Касцёл у Беларусі не мае намеру ўводзіць у практыку прапанаваную Дэкларацыяй магчымасць благаслаўлення пар, якія жывуць у нерэгулярным саюзе і аднаполых пар».

Святарам і дыяканам, паводле гэтага паведамлення,

«заўсёды неабходна пазбягаць удзялення благаслаўлення менавіта парам, якія жывуць у так званым «грамадзянскім шлюбе», а таксама тым, хто жыве ў кананічна нядзейсным сужэнстве або аднаполым парам. Такое благаслаўленне можа быць успрынята іншымі вернікамі як згода на грэх».

«У той жа час мы з блізкасцю і павагай суправаджаем нашых братоў і сясцёр, якія жывуць у асаблівых сітуацыях, і гатовыя дапамагаць ім набыць глыбейшае разуменне Божай волі на іх жыццёвым шляху да Хрыста і да святасці», — адзначаецца напрыканцы паведамлення.

Чытайце таксама:

«Распальваюць міжканфесійную варожасць». У Ляхавічах угледзелі ворага ў званах на касцёле 

«Да жыцця ачніся, беларусе-братка». Песню арганісткі вясковага касцёла запісаў Акадэмічны хор

З дзвярэй Чырвонага касцёла знік дакумент аб апячатванні. Рэстаўрацыя ўжо пачалася?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула