Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў. І гэта яшчэ не ўсё
2.02.2024 / 18:6
Віцебскага грамадскага актывіста Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў (15 базавых велічынь) за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Гэтая сума — ягоная месячная пенсія, піша «Віцебская вясна».
Але на гэтым усё не скончылася. З Першамайскага райсуда міліцыянты зноў адвезлі Хамайду ў пастарунак, дзе склалі на яго яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол.
У наступны панядзелак 76-гадовага пенсіянера чакае яшчэ адзін суд.
Чытайце таксама:
Барыс Хамайда выйшаў на волю да суда