БЕЛ Ł РУС

За «здраду дзяржаве» пачнуць судзіць афіцэра-артылерыста, які год утрымліваецца пад вартай

3.02.2024 / 10:7

Nashaniva.com

Суд пройдзе ў закрытым рэжыме.

Намесніка камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўніка Антона Чарамных пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 15 лютага.

Яго абвінавачваюць у «зрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага» (ч. 2 арт. 356 КК) і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). Па гэтых артыкулах яму пагражае ад 10 да 20 гадоў зняволення.

Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Сяргей Кацар, піша «Вясна».

Два гады таму газета «Звязда» рабіла рэпартаж з 120-й механізаванай брыгады, што дыслакуецца ў мінскім Уруччы, дзе журналісты апытвалі і Антона.

Чытайце таксама:

«Вярнуўся ў Беларусь, каб выступіць супраць вайны і атрымаў 2 гады калоніі». Гісторыя баранавіцкага інжынера

Заслаўскага дэпутата пачынаюць судзіць за «фінансаванне тэрарызму». Яму пагражае да 15 гадоў турмы

У наваполацкай калоніі прыбралі ўсе кніжкі на беларускай мове

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула