БЕЛ Ł РУС

Брытанская разведка назвала, колькі вагнераўцаў засталося ў Беларусі

4.02.2024 / 16:58

Nashaniva.com

У аглядзе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі пішацца, што ў Беларусі цяпер знаходзіцца найхутчэй менш за тысячу вагнераўцаў, хоць пасля жніўня 2023 года іх было 8000.

Фота: МУС

Аналітыкі мяркуюць, што Лукашэнка наўрад ці захоча пашырыць выкарыстанне вагнераўцаў, напрыклад, у рамках дзеянняў сілавых структур унутры краіны або для аховы мяжы.

Раней паведамлялася, што баевікі «Вагнера» выступаюць інструктарамі для беларускіх сілавікоў. Намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заяўляў таксама, што ўнутраныя войскі Беларусі будуць праходзіць баявое зладжванне з баевікамі ПВК «Вагнер» для вядзення сумесных баявых дзеянняў. 

Мяркуецца, што вагнераўцы маглі ўвайсці ў склад атрада спецыяльнага прызначэння «Тарнада». 

Чытайце таксама:

Карпянкоў хоча вывесці ўнутраныя войскі ў асобную структуру на ўзор Расгвардыі

«Вагнераўцы» навучаюць снайпераў унутраных войск МУС

У Беларусі зʼявіўся «новы Яўген Прыгожын»?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула