БЕЛ Ł РУС

На працоўным месцы нечакана памёр начальнік міліцыі ў Оршы

4.02.2024 / 18:14

Nashaniva.com

Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама Сяргей Барвянкоў памёр 4 лютага. Як паведамляе orsha.eu, ён прыйшоў на працу і ўжо там у яго прыхапіла сэрца.

Сяргей Барвянкоў. Фота: Віцебскі гарадскі партал

Інфармацыю пра смерць міліцэйскага начальніка пацвердзілі «Люстэрку» ў РАУСе. Але прычыну смерці не назвалі.

Сяргей Барвянкоў усё жыццё прапрацаваў у міліцыі. Пачынаў з участковага, потым некаторы час узначальваў Талачынскую міліцыю. А некалькі гадоў таму перайшоў у Оршу. Менавіта пад яго кіраўніцтвам у Оршы адбываліся палітычныя рэпрэсіі ў 2020-м і наступных гадах. Быў дэпутатам райсавета.

@nashaniva На працоўным месцы памёр начальнік міліцыі Оршы #милициябеларуси #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #орша #витебск #витебскаяобласть ♬ Drums of War (Combat) - Gabriel Lefkowitz

Чытайце таксама:

Што стала з былымі міністрамі ўнутраных спраў 

Былому начальніку наваполацкай міліцыі вынеслі прысуд за супраціў сваім калегам. За каменты караюць стражэй 

Мы ідэнтыфікавалі аднаго з губазікаўцаў, які запісвае відэа з затрыманымі. Што пра яго вядома?

Завялі крымінальную справу за абразу памерлага міліцэйскага начальніка са Шчучына

У Шчучыне памёр начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, сваяк міністра Маркевіча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула