У Мінску задыміўся «экс-Кемпінскі»
Да будынка на праспекце Незалежнасці, 32А каля цырка прыехалі пажарныя машыны.
Скрын відэа МНС
Раней гэты будынак узводзіўся пад гатэль «Кемпінскі», а цяпер стаў Збербанкам. Там таксама адкрыўся французскі рэстаран Le cro cro.
Як паведамляе МНС, ім паступіла паведамленне аб задымленні ў будынку. Як выявілася, аплавілася ізаляцыя электраправодкі ў памяшканні дызель-генератарнай устаноўкі, але нічога не загарэлася.
Фота: МНС
Пацярпелых няма.
Чытайце таксама:
У Віцебску маці і дачку шпіталізавалі з апёкамі — у пасцелі загарэўся паўэрбанк