БЕЛ Ł РУС

Беларускія ўлады спадзяюцца купляць расійскі газ яшчэ танней пасля 2026 года

4.02.2024 / 23:54

Nashaniva.com

Пра планы расказаў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.

Уладзімір Пуцін прымае ўдзел у цырымоніі запуску праекта Arctic LNG2, 20 ліпеня 2023 года. Фота: Konstantin Zavrazhin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Для Беларусі захоўваецца самая нізкая цана на прыродны газ, якая на сённяшні момант у 4 разы ніжэйшая за, дапусцім, узровень еўрапейскіх краін. Але яна, калі пераводзіць у расійскія рублі, вышэйшая за ўзровень расійскага рынку», — заўважыў Круты ў эфіры БТ.

Ён расказаў, што на Вышэйшым дзяржаўным савеце ў Санкт-Пецярбургу ў канцы студзеня былі падпісаны асноўныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы і там зафіксавана, што пасля 2026 года цана на газ будзе зніжацца.

«На працягу года пасля дасягнення газавых дамоўленасцяў у нас запрацуе аб'яднаны энергетычны рынак», — мяркуе пасол.

Цана расійскага газу для Беларусі — 128,52 даляра за тысячу кубаметраў. Выплаты робяцца ў расійскіх рублях.

Чытайце таксама:

Кітай замяніў «Газпраму» толькі 11% страчаных еўрапейскіх паставак

Еўропа ў 2023 годзе скараціла імпарт расійскага трубаправоднага газу больш чым на 55%

Германія цалкам замяніла расійскі газ на нарвежскі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула