У Жодзіне затрымалі былых супрацоўнікоў міліцыі, якія ў 2020 годзе запісалі зварот да калег
У Жодзіне на мінулым тыдні былі затрыманыя былыя супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС, паведаміла ананімная крыніца EX-PRESS.BY. У 2020 годзе яны запісалі зварот да калег пра недапушчальнасць гвалту ў адносінах да мірных грамадзян Беларусі.
Паводле EX-PRESS.BY, былі затрыманыя:
падпалкоўнік міліцыі, былы намеснік начальніка аддзела ГУБАЗ МУС Рэспублікі Беларусь, які доўгі час праслужыў начальнікам крымінальнай міліцыі Жодзінскага ГАУС, Ігар Кісляк;
падпалкоўнік у адстаўцы, былы намеснік начальніка Жодзінскага ГАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Вячаслаў Ільіч;
падпалкоўнік, былы намеснік начальніка Жодзінскага ГАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Дарошка;
падпалкоўнік юстыцыі ў запасе, былы начальнік следчага аддзела Віталь Папроцкі;
падпалкоўнік юстыцыі ў запасе, начальнік следчага аддзялення Дзмітрый Удовін.
У чым іх вінавацяць і ў якім яны статусе, невядома.
@nashaniva У Жодзіне за палітыку затрымалі аж пяць былых міліцыянераў #милициябеларуси #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #жодино #борисов #минскаяобласть ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo
Чытайце таксама:
Стала вядома, як пакаралі затрыманых на заводзе «Нёман» у Бярозаўцы
У Ваўкавыску затрымалі двух братоў за «экстрэмізм»
Сілавікі затрымалі трансгендарную дзяўчыну за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Аксана Ючкавіч узятая пад варту па крымінальнай справе. Яе перавялі ў Жодзіна