Прыхільніка «Айчыны ад Брэста да Сахаліна» не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты. Ён пайшоў абскарджваць, але вынік чаканы
59-гадовы трэнер па кікбоксінгу Яўген Дабратворскі так і не здолеў прабіцца хаця б у спіс кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Ён прынёс подпісы ў сваю падтрымку, але іх завярнулі. Дабратворскі не здаўся. Днямі Мінская гарадская выбарчая камісія разглядала яго скаргу на адмову ў рэгістрацыі, але вынік быў чаканы. Не — значыць, не.
Дабратворскі — прадстаўнік «рускага свету», у 2021 годзе ён удзельнічаў у мерапрыемстве адыёзнага прарасійскага Нацыянал-вызваленчага руху ў Мінску. Свой выступ скончыў лозунгам «за Радзіму, за Сталіна, за нашу Айчыну ад Брэста да Сахаліна!»
Дабратворскі — стваральнік Беларускай федэрацыі кікбоксінгу і тайскага боксу. У 2017 абараняў свайго сябра, бацюшку са свастыкай Дзмітрыя Бурыкіна.
Разам з Дабратворскім не былі зарэгістраваныя і іншыя прадстаўнікі «рускага свету».
Чытайце таксама:
Галоўны адэпт рускага міра і СССР праляцеў міма парламенцкіх выбараў
Работнік Следчага камітэта пайшоў у дэпутаты не ад праўладнага спісу. І нават не дайшоў да выбараў
110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў