У Расіі Барыса Надзеждзіна «падвесілі» на два дні
ЦВК перанесла пасяджэнне па рэгістрацыі Надзеждзіна і Малінковіча на 8 лютага.
Барыс Надзеждзін. Фота: AP Photo
Кіраўнік камісіі Эла Памфілава заявіла, што кандыдатам ужо далі вынікі праверкі сабраных подпісаў. Паводле яе слоў, і ў Надзеждзіна, і ў Малінковіча доля несапраўдных подпісаў склала 14-15%, піша «Новая газета. Еўропа»
«У даным выпадку ЦВК Расіі ідзе ім насустрач, нават нягледзячы на тое, што ў кожнага была магчымасць, якой каманда Малінковіча скарысталася часткова, а каманда Надзеждзіна не скарысталася зусім — прысутнічаць непасрэдна ўсе дні ў ЦВК падчас праверкі іх подпісаў», — адзначыла кіраўнік ЦВК.
Памфілава падкрэсліла, што такім чынам Цэнтрвыбаркам «праяўляе добрую волю і ўлічвае просьбы астатніх вылучаных, але не зарэгістраваных кандыдатаў».
Раней Надзеждзін звярнуўся да камісіі з просьбай перанесці разгляд рэгістрацыі з 7 на 10 лютага. Паводле яго слоў, «абсалютна немагчыма прагледзець усе заўвагі ЦВК» ва ўстаноўлены тэрмін.
Чытайце таксама:
ЦВК РФ знайшоў 15% «браку» ў падпісных лістах за Барыса Надзеждзіна
У Расіі ЦВК знайшоў у подпісах за Надзеждзіна памылкі, якія «выклікаюць здзіўленне»