БЕЛ Ł РУС

У Мінску загарэўся інтэрнат

12.02.2024 / 20:25

Nashaniva.com

У інтэрнаце па вуліцы Акадэміка Красіна, 49 у Мінску адбылося ўзгаранне. На месцы здарэння працавалі ратавальнікі.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі МНС, пасля прыбыцця ратавальнікаў да месца выкліку назіраўся дым з акна на чацвёртым паверсе.

«У жылым пакоі адбывалася адкрытае гарэнне маёмасці, а з суседняга з падпаленым пакоя жанчына прасіла пра дапамогу», — расказалі ў ведамстве.

«Работнікі МНС праніклі ў небяспечную зону і пры дапамозе маскі для выратавання вывелі жанчыну 1984 г. н. на свежае паветра. Яе перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі для агляду. Пасля высветлілася, што яна не пацярпела», — адзначылі ў МНС.

У выніку здарэння згарэла маёмасць у двух жылых пакоях, кухні і калідоры на агульнай плошчы 30 кв. м. Дзякуючы спрацоўванню сістэмы апавяшчэння аб пажары да прыбыцця падраздзяленняў МНС з палаючага пад'езда 25 чалавек самастойна эвакуяваліся. Яшчэ 45 чалавек эвакуяваліся з суседніх пад'ездаў.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

16-гадоваму падлетку далі 10 гадоў выхаваўчай калоніі за падпал здымнай кватэры

Уначы ў Ветцы адбыўся пажар. Траіх дзяцей шпіталізавалі

У Мінску задыміўся «экс-Кемпінскі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула