БЕЛ Ł РУС

Заводы Оршы пераходзяць «на абаронку»

14.02.2024 / 13:20

Nashaniva.com

З мінулага года адразу некалькі заводаў Оршы пачалі пашыраць вытворчасць для выпуску рознай прадукцыі для патрэб ваенна-прамысловага комплексу, піша канал «МотолькоПомоги».

Так, па інфармацыі канала, на Аршанскім інструментальным заводзе быў адкрыты новы цэх, прыстасаваны менавіта пад выкананне заказаў для ВПК. Падобныя даныя ёсць і па заводзе «Легмаш», дзе ў мінулым годзе было ўстаноўлена новае кітайскае абсталяванне для вытворчасці снарадаў. 

Таксама вядома і пра рамонт аднаго са старых цэхаў станказавода «Красный борец», куды таксама завозіліся новыя станкі. 

Гэтыя заводы абʼядноўвае і тое, што ўсе яны актыўна набіраюць супрацоўнікаў з абяцаннямі добрай зарплаты. Інструментальны завод наогул пачаў рассылаць мясцовым жыхарам SMS пра вакансіі, піша канал.

Чытайце таксама:

ГУР расказала, дзе расейцы закупляюць тэрміналы Starlink

Еўропе трэба дзесяць гадоў, каб цалкам падрыхтавацца да абароны — кіраўнік Rheinmetal

У Сірыі рыхтуюць аператараў дронаў для вайны супраць Украіны — ГУР

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула