Абралі кіраўніка Белкаапсаюза. Прызначэнне ўзгаднілі з Лукашэнкам
Выбранне новага кіраўніка праўлення Белкаапсаюза адбылося 16 лютага на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
Старшынёй Белкаапсаюза абралі Інэсу Караткевіч, піша БелТА.
Да гэтага яна працавала дарадцам у пасольстве Беларусі ў Арменіі. Раней, з 2017 па 2022 год, была намеснікам старшыні праўлення Белкаапсаюза.
Белкаапсаюз з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым аператарам у краіне і налічвае звыш 4900 крамаў. Значная частка гандлёвых аб'ектаў (70%) размешчана ў сельскай мясцовасці. Таксама працуюць 549 аўтакрамаў, якія абслугоўваюць 14,8 тысяч сельскіх населеных пунктаў (у 5,2 тыс. з якіх пражывае не больш за 10 чалавек).
Інэса Караткевіч. Фота: sb.by
Кандыдатура Інэсы Караткевіч была прапанаваная па ўзгадненні з Лукашэнкам. Пра яе працоўную дзейнасць і лідарскія якасці на сходзе распавёў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Максім Рыжанкоў, які выказаў упэўненасць у тым, што яна справіцца з пастаўленымі задачамі на пасадзе кіраўніка Белкаапсаюза.
Чытайце таксама:
«Юрка. Яйкі, хлеб, малако, каўбаса — 37 руб». Чаму ў беларускіх вёсках квітнее гандаль «на вэксаль»?
У Беларусі зʼявілася яшчэ адна сетка крам нізкіх цэн
Дранбургеры і бульбяная піца. Белкаапсаюз стварае сеткі хуткага харчавання з нацыянальным каларытам